Акцыя "Перамога ў нашых сэрцах, будучыня ў нашых руках: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне"

​​​​​​​22 кастрычніка 2025 года актывісты ВА ГА "БРСМ", першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прынялі ўдзел у акцыі "Перамога ў нашых сэрцах, будучыня ў нашых руках: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыне". Па ініцыятыве байцоў студэнцкага педагагічнага атрада "Сэрца Палесся" і студэнцкага сэрвіснага атрада "Спадарожнік" на тэрыторыі спартыўнага комплексу ўніверсітэта былі высаджаны больш за 50 маладых саджанцаў.