З 17 па 21 лістапада ў Беларусі пройдзе маштабны Тыдзень прадпрымальніцтва, арганізаваны Міністэрствам эканомікі. Тыдзень аб'яднае прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, бізнес-саюзы, парады па развіццю прадпрымальніцтва, універсітэты, ініцыятыўную моладзь.
Да гэтай даты ў чытальных залах бібліятэкі аформлены кніжныя выстаўкі “Прадпрымальніцтва і малы бізнес”, “Актуальныя праблемы прадпрымальніцтва” (навучальны корпус № 3, вул. Пушкіна, 4, аўд. 3332 і навучальны корпус № 1, вул. Кірава, 24). Тут прадстаўлена літаратура, дзе разглядаюцца самыя розныя аспекты бізнэсу і прадпрымальніцтва, праблемы станаўлення малога і сярэдняга бізнэсу, стан рынка працы, падручнікі па асновах бізнэсу.
Сардэчна запрашаем у чытальныя залы бібліятэкі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








