Абітурыенты распавялі пра свае ўражанні: дзень у ПалесДУ

​​​​​​​У рамках Дня адчыненых дзвярэй абітурыенты атрымалі ўнікальную магчымасць адчуць сябе сапраўднымі студэнтамі. Госці факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця правялі насычаны дзень разам з групай 25ФК-3, прыняўшы ўдзел у навучальных занятках па лёгкай атлетыцы, гімнастыцы і футболе.