У перыяд з 3 па 7 лістапада прайшоў навукова-папулярны візіт студэнтаў і выкладчыкаў інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Петразаводскі дзяржаўны ўніверсітэт. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя Казыра Аляксея Віктаравіча і Шыкунца Аляксея Барысавіча, а таксама пры ўдзеле сакратара ВА ГА БРСМ УА "ПалесДУ" Арцёмчык Ксеніі Мікалаеўны, група студэнтаў прыняла ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прадугледжаных праграмай візіту. У ходзе работы Міжнароднай школы маладых вучоных нашы выкладчыкі выступілі з дакладамі па тэматыцы навуковых даследаванняў кафедры і факультэта.
Прадстаўнікі ПалесДУ наведалі малькавы фарэлевы цэх рыбагаспадарчага прадпрыемства "Федарэнка", дзе азнаёміліся з асаблівасцямі атрымання і вырошчвання рыбапасадачнага матэрыялу стронгі, а таксама камбікормавы завод "АкваФід", дзе галоўны тэхнолаг прадпрыемства прадставіў беларускай дэлегацыі тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці рыбных камбікармоў.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі знакавыя турыстычныя месцы горада Петразаводска і Рэспублікі Карэлія: набярэжную Анежскага возера, Гару Сампа, Даліну Зайцаў, музей экалагічных даследаванняў КарНЦ і іншыя.
У завяршэнне візіту ўдзельнікам былі ўручаны сертыфікаты, якія пацвярджаюць удзел у рабоце школы маладых вучоных, а таксама сімвалічныя падарункі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








