Філасофія і грамадства

   Паважаныя чытачы! У чытальнай зале бібліятэкі аформлена кніжная выстаўка “Філасофія і грамадства”.
Філасофія - гэта не толькі займальная навуковая дысцыпліна, але і практыка паўсядзённага жыцця, здольная пераўтвараць грамадства. Знаёмячы нас з разнастайнасцю існуючых у свеце інтэлектуальных плыняў, філасофія спрыяе дыялогу культур. Стымулюючы цікавасць да мыслення і канструктыўнага абмену думкамі, яна садзейнічае стварэнню грамадства, у якім лепш выконваюцца прынцыпы цярпімасці і павагі. Такім чынам, філасофія дапамагае зразумець і адказаць на асноўныя праблемы сучаснасці, а таксама стварае ўмовы, неабходныя для ажыццяўлення змен. 
   На выставе прадстаўлены падручнікі, навучальныя дапаможнікі, практычныя і метадычныя работы, якія дапамогуць Вам у вывучэнні дадзенага прадмета.
   Будзем рады Вас бачыць у чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332, Пушкіна 4).