25 студзеня 2026 года, у апошнюю нядзелю месяца, у Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, які афіцыйна ўстанавілі ў 1993 годзе. Да важнай падзеі ў жыцці навуковай супольнасці краіны і ПалесДУ ў чытальных залах бібліятэкі падрыхтаваны кніжныя выстаўкі “Вузаўская навука сёння” і “Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек”.
Дзень беларускай навукі з'яўляецца прафесійным святам для ўсіх вучоных, дзеячаў навукі і супрацоўнікаў навуковай сферы, падкрэслівае важную ролю навукі ў інавацыйным развіцці нашай краіны.
Вынікі работы беларускіх вучоных адпавядаюць высокім сусветным патрабаванням і актыўна прымяняюцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы краіны. Яны ўносяць значны ўклад у вырашэнне задач інавацыйнага развіцця дзяржавы.
Віншуем усіх навукоўцаў, даследчыкаў і выкладчыкаў, якія сваёй адданасцю і упартасцю пракладваюць шлях да новых адкрыццяў і дасягненняў. Жадаем натхнення і энергіі ў Вашых пачынаннях, новых навуковых здзяйсненняў і адкрыццяў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








