23 снежня ў Палацы Пуслоўскіх у Косава адбыўся навагодні баль для таленавітай моладзі Брэсцкай вобласці.
Удзельнікамі навагодняй урачыстасці сталі студэнты ВНУ і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку пераможцы алімпіяд, спартыўных турніраў, аўтары інавацыйных праектаў і лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Пад акампанемент аркестра ў Белай зале палаца маладыя людзі станцавалі паланэз, вальс, лансье, польку, паўночную кадрылю.
На чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам ПалесДУ на абласным балі прадставілі Бойка Вольга, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў, Янцэвіч Андрэй, студэнт інжынернага факультэта, Какадзей Юлія, студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і Корзун Мікіта, студэнт біятэхналагічнага факультэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








