24 снежня ў Палацы Незалежнасці адбыўся традыцыйны Рэспубліканскі навагодні баль з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Мерапрыемства сабрала самых актыўных і таленавітых прадстаўнікоў моладзі з усёй краіны.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт годна прадставілі:
- Арцёмчык Ксенія Мікалаеўна, сакратар ВА з правамі РК ГА «БРСМ» УА «ПалесДУ»;
- Мемех Максім Вітальевіч, студэнт інжынернага факультэта;
- Гурскі Арцём Вітальевіч, студэнт інжынернага факультэта;
- Яршова Паліна Юр'еўна, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў;
- Пракапук Дзмітрый Сяргеевіч, студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця;
- Нікалайчук Карына Дзмітрыеўна, студэнтка біятэхналагічнага факультэта.
Баль прайшоў у атмасферы ўрачыстасці і адзінства: гасцей сустракалі святочныя дэкарацыі, гучала жывая музыка, студэнты танчылі вальс і ўдзельнічалі ў конкурсах. У праграме вечарыны былі творчыя выступленні, віншаванні і цырымонія ўзнагароджання актывістаў. Для студэнтаў ПалесДУ ўдзел у балі стаў не толькі яркай падзеяй адыходзячага года, але і прызнаннем іх лідэрскіх якасцей, ініцыятыўнасці і ўкладу ў развіццё студэнцкага руху.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








