#ДзеньРоднагаСвайго

  Бібліятэка унiверсiтэта падтрымала праект “Кожная пятніца – роднае, сваё”, аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб прыгажосці беларускага краю, аб меладычнасці роднай мовы, аб таленце беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, майстроў і вытворцаў!

            Гэта больш, чым проста ідэя, - гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.  Праект прадставіў на сваім афіцыйным сайце МАРГ і заклікаў далучацца і дзяліцца сваімі пятнічнымі адкрыцццямі з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

            У бiблiятэцы унiверсiтэта пятнiца пачалася c «Хвілінкі роднага слова». Студэнты групы 22СПС-1 вялі пошук слоў  «Ціхамірнасць», «Натхненне», «Пяшчота», «Ветлівасць», «Удзячнасць» у тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы, а словы для пошука ўзялі з цукерак   беларускай фабрыкі «Камунарка».

      Хочацца, каб беларуская мова і культура сталі часткай нашага жыцця, каб мы з гонарам перадалі спадчыну і традыцыі нашага народа будучым пакаленням!