Палескі дзяржаўны ўніверсітэт адзначаны падзячным лістом Маладзёжнага саюза эканамістаў і фінансістаў (МСЭФ) Расійскай Федэрацыі за выдатныя дасягненні студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў у навукова-даследчай і конкурснай дзейнасці. Наш універсітэт быў узнагароджаны па выніках удзелу ў Дваццаць пятай Усерасійскай Алімпіядзе развіцця Народнай гаспадаркі Расіі дыпломамі ў намінацыі "За лепшую арганізацыю актыўнага ўдзелу ў алімпіядзе" і "За лепшую арганізацыю навукова-даследчай працы студэнтаў".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









