Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі, які быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое мае сваю гісторыю. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон краіны, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай. Наша краіна жыве па абноўленым Асноўным Законе, за які большасць нашых грамадзян прагаласавала на рэферэндуме 27 лютага 2022 года, пацвердзіўшы тым самым згуртаванасць і адзінства беларускага народа, заклаўшы асновы для будучага паступальнага развіцця і працвітання нашай дзяржавы.

Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3) падрыхтавана тэматычная выстава “Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы”.

Выстава адлюстроўвае храналогію станаўлення канстытуцыйных асноў у Беларусі, расказвае аб ходзе падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі 1994 года, унясенні ў яе змяненняў і дапаўненняў у сувязі з палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі рэаліямі, якія імкліва змяняюцца.

Выстава будзе дэманстравацца да 20 сакавіка.