На інжынерным факультэце прайшло папярэдняе размеркаванне. У рамках мерапрыемства працадаўцы пазнаёміліся са студэнтамі, абмеркавалі ўмовы працы і кар'ерныя перспектывы.
Прадстаўнікі прадпрыемства ТАА "Фішмэн Паўэр" распавялі аб магчымасцях працы на сучаснай вытворчасці вэнджанай рыбапрадукцыі.
Намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" Андрэй Аляксандравіч Бяспалы прадставіў перавагі работы ў парку: дастойную аплату, камфортныя ўмовы пражывання і магчымасць прафесійнай рэалізацыі ва ўнікальным прыродным асяроддзі.
У гэтым годзе 13 выпускнікоў спецыяльнасці «Прамысловая рыбаводства» ужо атрымаюць першыя працоўныя месцы, што пацвярджае высокі попыт на спецыялістаў галіны. Таксама прайшла сустрэча са студэнтамі спецыяльнасці "Водныя біярэсурсы і аквакультура", дзе абмяркоўваліся пытанні практыкі, працаўладкавання і значнасць практычнага вопыту для будучай прафесіі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









