Духоўнасць праз кніжную мудрасць

24 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта у рамках Дня праваслаўнай кнігі адбылася сустрэча з праваслаўным свяшчэннікам іерэем Давідам Балакаем. На сустрэчы прысутнічалі студэнты біятэхналагічнага факультэта групы 25БХ-1.

Галоўнай тэмай размовы стала значэнне кнігі як правадніка ў свеце духоўнасці і маральнасці. Святар патлумачыў, што праваслаўная кніга - гэта не толькі Святое Пісанне і богаслужэбная літаратура, але і глыбокія мастацкія творы, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе і любові да бліжняга.

Iерэй распавёў пра свой асабісты досвед чытання, пра кнігі, якія аказалі на яго найбольшы ўплыў.

Падчас гутаркі айцом Давідам былі закрануты многія пытанні, якія тычацца маралі, духоўнасці і хрысціянскага стаўлення да блізкіх.

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры прадстаўлены шырокі фонд праваслаўнай літаратуры, з якім усе жадыючыя могуць азнаёміцца