У чытальнай зале бібліятэкі (вул. Пушкіна, 4, аўд. 3332) прайшлі інфармацыйныя гадзіны з групамі 25ІТ-4, 25БТ-2, 22БТ-2, прысвечаныя 20-гадоваму юбілею Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вядучы бібліятэкар А.К. Кучынская пазнаёміла студэнтаў з кніжнай выставай “Дасягненні ўніверсітэта”, друкаванымі матэрыяламі “ПалесДУ ў друку”, сабранымі з 2006 года, газетай “Унівеснік”. Студэнты паглядзелі відэаролік аб універсітэце. Усё гэта стварыла атмасферу адзінства і агульнага дачынення да гісторыі ВНУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









