Увага! Міжнародная літаратурная анлайн-акцыя

Паважаныя студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта!

Запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай літаратурнай анлайн-акцыі «Душа народа ў творах паэтаў і пісьменнікаў».

Акцыя прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама праходзіць у рамках Года беларускай жанчыны ў Рэспубліцы Беларусь і Года адзінства народаў Расіі ў Расійскай Федэрацыі.

Мэта акцыі: умацаванне супрацоўніцтва ўніверсітэтаў у сферы патрыятычнага выхавання моладзі праз знаёмства шырокай студэнцкай аўдыторыі Расіі і Беларусі з літаратурнымі вобразамі і культурнымі традыцыямі нашых народаў.

Тэрміны і месца правядзення акцыі: з 2 красавіка да 1 мая 2026 года на тэрыторыі ПалесДУ.

Мадэратарамі акцыі выступаюць: бібліятэка Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і бібліятэка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Галоўнае патрабаванне для ўдзельнікаў акцыі: удзельнікі акцыі ствараюць відэаролік працягласцю не больш за 2 хвіліны з выразным чытаннем урыўка літаратурнага твора пісьменніка ці паэта на памяць ці па кнізе (не менш за 8 радкоў). Магчыма выкарыстанне музычнага афармлення. У пачатку відэа абавязкова павінны прагучаць назву твора і яго аўтар. Месца запісу відэароліка - бібліятэка, навучальная аўдыторыя, сцэна актавай залы, студыя гуказапісу, дапускаецца запіс у хатняй абстаноўцы без старонніх шумоў. Кожны ўдзельнік акцыі запаўняе

Заяўку ў бібліятэцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта,

Відэаролікі будуць выкладвацца на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках на старонках бібліятэкі ўніверсітэта з хэштэгам: #душа_народа_літаратура ў групе ПалесДУ ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте і іншых інтэрнэт-рэсурсах універсітэта. Аўтар таксама можа размясціць відэаролік на асабістай старонцы ў сацсетцы ВКонтакте з вышэйпрыведзеным хэштэгам. Кожны канкурсант атрымае сертыфікат удзельніка міжнароднай літаратурнай акцыі.

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ МІЖНАРОДНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ АКЦЫІ

ЗАЯЎКА ДЛЯ УДЗЕЛУ

СПІС АЎТАРАЎ, ТВОРЫ ЯКIХ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ УДЗЕЛУ