У музеі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 

У дні святкавання 20-годдзя з дня адкрыцця ўніверсітэта праходзіць шмат мерапрыемстваў, якія знаёмяць з гісторыяй, традыцыямі, людзьмі, якія ствараюць гісторыю нашай ВНУ. 8 красавіка работнікі ўніверсітэта, у ліку якіх знаходзіліся і супрацоўнікі бібліятэкі К.А.Станкевіч і С.В.Буйніцкая, наведалі музей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Музей пачаў сваю працу яшчэ да ўтварэння ВНУ ў Пінску, у сценах Пінскага вышэйшага банкаўскага каледжа, затым экспанаты перайшлі ў музей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спачатку знаёмствы з музейнымі пакоямі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Вольга Анатольеўна Хмель расказала пра тое, як адкрываўся ўніверсітэт, падзялілася асабістымі ўспамінамі. Метадыст аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Аляксей Барысавіч Рудэнка, ён жа захавальнік музея, захоплена расказваў пра гісторыю навучальнай установы, пра тое, як ішло будаўніцтва новага корпуса, пра дакументы, асабістыя рэчы супрацоўнікаў, падораныя музею, пра першую вылічальную тэхніку і вядома ж пра людзей, якія ўнеслі ўклад як у стварэнне ўніверсітэта, так i ў яго развiццё. Супрацоўнікі з цікавасцю разглядалі фатаграфіі і пазнавалi выкладчыкаў, калег, якія стаялі ля вытокаў стварэння ўніверсітэта: камусьці яшчэ чыталі лекцыі, з кімсьці ездзілі на спаборніцтвы. Сёння ў музеі ўніверсітэта сабраны кубкі, граматы, медалі каманд і выкладчыкаў, якія праслаўлялі і ўслаўляюць універсітэт. У кнізе Ганаровых гасцей шмат прыемных водгукаў аб універсітэце і пажаданняў яму працвітання і развіцця.