Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - свята, якое аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны. У гэты дзень мы схіляем галовы перад мужнасцю і стойкасцю франтавікоў, якія сталі для нас жывым прыкладам беззапаветнага служэння свайму народу і Айчыне. Мы ўшаноўваем і тых, хто працаваў у тыле, набліжаючы перамогу. Дзякуючы іх самаадданай працы наша краіна змагла выстаяць і перамагчы. Наш абавязак перад імі - ніколі не забыць гэтую гераічна-трагічную старонку летапісу нашай дзяржавы.
Да гэтай даты ў бібліятэцы арганізаваны тэматычныя кніжныя выстаўкі “Аб вайне і аб Перамозе” (чытальная зала навучальнага корпуса №1) і “Той квітнеючы і спяваючы яркі май…” (чытальная зала бібліятэкі навучальнага корпуса №3 – каб. 3332). На выставах прадстаўлены матэрыялы, якія знаёмяць чытачоў з трагічнымі старонкамі гісторыі краіны падчас Вялікай Айчыннай вайны, людзьмі, якія мужна і ўпарта ў жорсткіх баях і ў тыле кавалі перамогу над ворагам, пра тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Таксама экспануюцца дакументальныя сведчанні і гістарычныя даследаванні, якія расказваюць пра гераічную барацьбу беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Асобнае месца займаюць выданні, дзе сабраны дакументы, сведчанні відавочцаў і архіўныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць жорсткасць акупантаў і маштабы знішчэння мірнага насельніцтва на тэрыторыі нашай краіны.
Чытаючы кнігі аб вайне, мы вяртаемся ў тыя далёкія гады, ажыўляем у сваёй памяці не толькі апісаныя падзеі і герояў, але і ўспамінаем сваіх сваякоў, землякоў, якія ваявалі на фронце ці кавалыя перамогу ў тыле. Гэтыя выданні з'яўляюцца бясцэнным сувязным звяном паміж цяперашнім пакаленнем і пакаленнем пераможцаў, таму яны ніколі не страцяць сваёй актуальнасці.
Чытайце кнігі аб вайне, даведвайцеся ўсю праўду аб абаронцах нашай зямлі, памятайце і шануйце герояў, натхняйцеся іх подзвігам!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









