У чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 14 мая бібліятэкары Лёгкая І.В. і Гарбар Ю.І. правялі інтэлектуальна-забаўляльную гульню-квіз з навучэнцамі 10 "Б" класа ліцэя ПалесДУ (класны кіраўнік Гірына Яўгена Юр'еўна). Гульня была арганізавана ў форме віктарыны з выкарыстаннем мэдыякантэнту і тэхнічных сродкаў. Падчас квіта хлопцы прадэманстравалі свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. Каб даць правільны адказ, удзельнікам гульні неабходны былі не толькі веды, але і логіка.
Гульня складалася з чатырох раўндаў. Пытанні былі на розныя тэмы, якія датычыліся не толькі навучальнага матэрыялу, але і звязаны з гісторыяй і сучаснасцю Рэспублікі Беларусь, культурай нашай радзімы. Па выніках гульні ўдзельнікі і пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.
У канцы мерапрыемства ліцэісты паднеслі ў падарунак бібліятэцы энцыклапедыю "Брэст.1000", прысвечаную 1000-годдзю горада Брэста.








- Войдите, чтобы оставлять комментарии









