Адзіны дзень інфармавання ў бібліятэцы

     Сёння, 21 мая 2026 года, у чытальнай зале бібліятэкі ў рамках адзінага дня інфармавання студэны групы 23БТ-1 пазнаёміліся з трэндамі і новымі напрамкамі развіцця турызму ў Беларусі
     Турыстычная галіна з'яўляецца магутным драйверам эканамічнага росту для любой дзяржавы. Яна не толькі значна павялічвае ВУП і садзейнічае стварэнню новых рабочых месц, але і стымулюе развіццё інфраструктуры. Неацэнная роля турызму ў захаванні багатай гістарычнай спадчыны, унікальных прыродных ландшафтаў і культурных каштоўнасцяў, у тым ліку традыцыі, звычаі і рамёствы. У нашай рэспубліцы турызм разглядаецца як важны сектар эканомікі, і яго далейшае развіццё ў бліжэйшыя гады будзе ажыццяўляцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Турызм" на 2026-2030 гады. 
     Для студэнтаў была прадстаўлена прэзентацыя і даклад, а супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі адкрыты прагляд літаратуры і перыядычных выданняў на гэтую тэму.