У ПалесДУ адбылася сустрэча Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пярцова Уладзіміра Барысавіча з выкладчыкамі і студэнтамі

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пярцова Уладзіміра Барысавіча з выкладчыкамі і студэнтамі. Дыялог прайшоў у рамках Адзінага дня інфармавання на тэму "Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі". Мадэратарам мерапрыемства выступіў рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.

Уладзімір Барысавіч падкрэсліў, што Пінск мае значны турыстычны патэнцыял, які важна раскрываць праз сучасныя падыходы і актыўны ўдзел моладзі:

"Пінск – сапраўдная жамчужына, якая валодае велізарным турыстычным патэнцыялам. Важна весці адкрыты дыялог з моладдзю, якая лепш адчувае сучасныя трэнды турызму, умее параўноўваць і разумець нюансы турыстычнага бізнесу. Перад краінай стаіць амбіцыйная задача – як мінімум удвая павялічыць турыстычных паслуг ".

У другой частцы сустрэчы Уладзімір Барысавіч удзяліў увагу пытанням медыяпісьменнасці, інфармацыйнай бяспекі і рызыкам распаўсюджвання фэйкаў. Ён адзначыў, што ва ўмовах імклівага росту лічбавага кантэнту крытычнае мысленне становіцца ключавым навыкам.

Напрыканцы мерапрыемства сябра Моладзевай рады Вольга Васільеўна Мацука ўручыла Уладзіміру Барысавічу памятны сувенір, зроблены студэнтамі ў лабараторыі ўніверсітэта.