V Рэспубліканскі форум маладых вучоных

​​​​​​​З 21 па 22 мая 2026 года ў г. Мінску праходзіў V Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі з міжнародным удзелам. Форум уключае ў сябе пленарныя пасяджэнні, экскурсіі, навуковыя нетворкінгі і прадстаўленне вынікаў даследаванняў маладых вучоных у выглядзе дакладаў.

Па выніках работы за мінулы год Каласоўская Кацярына Міхайлаўна, старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ атрымала Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё Савета маладых вучоных і садзейнічанне ў папулярызацыі навукі і інавацыйнай дзейнасці сярод моладзі.

21 мая ў рамках форуму адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам Міністра адукацыі Іванца Андрэя Іванавіча. На пасяджэнні былі прадстаўлены справаздачы аб рабоце Саветаў маладых вучоных па ўсёй краіне, а таксама выбудаваны план далейшай работы.