На спарткомплексе ПалесДУ стартавала рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў АПК "Ураджай"

​​​​​​​На спарткомплексе ПалесДУ стартавала рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў АПК "Ураджай".

Спаборніцтвы адкрылі ганаровыя госці: Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Хвацік Васіль Міхайлавіч; Старшыня Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Мартынюк Леанід Аляксеевіч; Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Куніцкі Сяргей Віктаравіч; Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.

Рэктар ВНУ Дунай Валерый Іванавіч прывітаў удзельнікаў і падкрэсліў значэнне спартыўнага руху: Спорт – гэта прыгажосць у руху, сіла ў характары і перамога над сабой.

Для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства з танцавальным нумарам выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Дарлінг".