22 чэрвеня - адна з найбольш трагічных дат у гісторыі нашай Радзімы. Гэта Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Да гэтай даты на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3221) аформлена кніжная выстаўка “Час не ўладны над памяццю”. Прадстаўленыя кнігі расказваюць аб самаадданым гераізме, аб подзвігах, учыненых савецкімі людзьмі на фронце і ў тыле ў імя Радзімы і абароны ўсяго таго, што ім было дорага і свята. Кнігі знаёмяць чытачоў з падзеямі, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш лёсавызначальныя для нашай краіны бітвы, адкрываюць нам несмяротныя імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Чым далей адыходзяць ад нас тыя трагічныя падзеі, тым больш каштоўнымі становяцца сведчанні старонак нашай гісторыі. Няхай гэты дзень нагадвае нам аб тым, што мы павінны шанаваць мір і спакой, свабоду і незалежнасць, якія мы маем сёння.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









