Выпуск 2026: урачысты дзень факультэта эканомікі і фінансаў

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта эканомікі і фінансаў 2026 года.

Цырымонію адкрыла прарэктар па вучэбнай рабоце Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна, адзначыўшы значнасць падрыхтоўкі эканамістаў для развіцця рэгіёну і краіны. Ірына Аляксандраўна ўручыла дыпломы выпускнікам, якія скончылі навучанне з адзнакай.

Дэкан факультэта Ржэўская Таццяна Аляксандраўна далучылася да віншаванняў, падкрэсліўшы значнасць кожнага выпускніка.

На сцэну ўзнімаліся загадчыкі кафедр, прадстаўнікі-арганізацый заказчыкаў кадраў, куратары груп, каб павіншаваць выпускнікоў і ўручыць дыпломы.

Святочнае мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары ад таленавітых студэнтаў факультэта і гасцей, стварыўшы атмасферу натхнення і ўрачыстасці.