Абарона магістарскіх дысертацый замежнымі студэнтамі прайшла паспяхова

​​​​​​​1 ліпеня 2026 года адбылася абарона магістарскіх дысертацый студэнтаў групы 25М(ІН)ЭІР-4 праграмы магістратуры "Эканоміка" на англійскай мове.

Магістранты паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і паспяхова выступілі з дакладамі па тэмах магістарскіх дысертацый. Навуковыя даследаванні вяліся ў ключавых напрамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва: развіццё аховы здароўя і турызму, навукова-тэхнічнай палітыкі і лічбавай трансфармацыі.

Упэўнены, што веды і вопыт, атрыманыя ў Палескім дзяржаўным універсітэце будуць садзейнічаць умацаванню сувязей абедзвюх краін!