У гэты дзень, напоўнены гонарам і смуткам, мы прыгадваем гераічны подзвіг тых, хто вызваліў Пінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
14 ліпеня 1944 года, дзякуючы мужнасці байцоў 61-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Паўла Бялова з часткамі 28-й арміі генерал-лейтэнанта Аляксандра Лучынскага, маракоў Дняпроўскай флатыліі і партызан, горад быў ачышчаны ад ворага.
Іх подзвіг - у сэрцах пінчукоў, у мемарыялах, у жывой памяці пакаленняў.
У чытальнай зале бібліятэкі (аўд.3332) аформлена кніжная выстаўка-напамін аб кошце свабоды і аб людзях, дзякуючы якім мы жывем пад мірным небам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









