Веды сёння - сіла і росквіт Беларусі заўтра

    У чытальнай зале бібліятэкі для студэнтаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Веды сёння - сіла і росквіт Беларусі заўтра». Куратары груп падкрэслілі ключавую ролю адукацыі і навуковых дасягненняў ва ўстойлівым развіцці краіны. Супрацоўнікі бібліятэкі Д.М.Саковіч і А.К. Кучынская дапоўнілі інфармацыйную гадзіну бібліяграфічным аглядам літаратуры да кніжнай выставы і прэзентацыяй па дадзенай тэматыцы. Студэнты атрымалі магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні, звязаныя з роляй ведаў і адукацыі ў сучасным грамадстве, а таксама звярнуць увагу на дасягненні Беларусі ў гэтай сферы.