Бібліятэку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала выдатная госця - унучка народнага паэта Беларусі Якуба Коласа - Вера Данілаўна Міцкевіч. Падчас сустрэчы размаўлялі пра сямейныя традыцыі, пра горад Пінск, дзе нарадзіўся сын Якуба Коласа, пра кнігу “І бачу пройдзеныя далі”, якую В.Д. Міцкевіч прысвяціла свайму бацьку, Данілу Міцкевічу, мемарыяльнай дошцы на храме Свята-Варварынскай царквы ў памяць аб шлюбе Канстанціна Міхайлавіча і Марыі Дзмітрыеўны. Сям'я класіка беларускай літаратуры беражліва захоўвае памяць аб яго творчай спадчыне.
Для нас вялікі гонар прымаць у сябе нашчадкаў вялікіх людзей.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









