Харчовая бяспека з'яўляецца састаўной часткай нацыянальнай бяспекі краіны, захавання яе дзяржаўнасці і суверэнітэту, важнейшага складальніка дэмаграфічнай палітыкі, сістэмы жыццезабеспячэння, неабходнай умовай забеспячэння здароўя, фізічнай актыўнасці, даўгалецця і высокай якасці жыцця насельніцтва краіны.
Стратэгічнай мэтай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца надзейнае забеспячэнне насельніцтва краіны бяспечнай і якаснай сельскагаспадарчай і рыбнай прадукцыяй, сыравінай і харчаваннем. Гарантыяй яе дасягнення з'яўляецца стабільнасць унутранай вытворчасці, а таксама наяўнасць неабходных рэзерваў і запасаў.
Дзяржаўная палітыка ў сферы забеспячэння харчовай бяспекі павінна ўлічваць рызыкі і пагрозы, якія могуць істотна яе аслабіць. Сюды ўвайшлі і такія фактары, як дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, коштавыя дыспрапорцыі, сучасныя сістэмы назіранняў за станам харчовага рынку.
Гэтай актуальнай праблеме прысвячаецца выстава "Харчовая бяспека", арганізаваная на абанеменце вучэбнай літаратуры вул. (Пушкіна, 4, аўд. 3214), прысвечаная Сусветнаму дню харчавання.
На выстаўцы прадстаўлены кнігі і артыкулы з часопісаў, якія раскрываюць актуальныя напрамкі аграрнай палітыкі Беларусі па ўдасканаленні харчовага забеспячэння краіны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









