11 кастрычніка кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў факультэта эканомікі і фінансаў Валянціна Аляксееўна Лукашэвіч адзначае свой юбілей.
Паважаная Валянціна Аляксееўна!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Вашым цудоўным юбілеем!
Жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, фінансавага дастатку, упэўненасці ў заўтрашнім дні, працвітання і стабільнасці.
Няхай жыццё будзе напоўнена пазітывам, усмешкамі і выдатным настроем, а ў сям'і няхай пануюць утульнасць і ўзаемаразуменне!
Да юбілею Лукашэвіч В.А. супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу навуковых прац, а таксама персанальную кніжна-часопісную выставу работ аўтара, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









