У Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да абласнога патрыятычнага праекту "Марафон Мужнасці "1 рэгіён. Сіла ў адзінстве"". У рамках праекта для яго ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па спартыўным комплексе ўніверсітэта, якую правяла намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Карогвіч Наталля Вітальеўна. Госці азнаёміліся з інфраструктурай комплексу, даведаліся аб спартыўных дасягненнях ВНУ, а таксама аб тым, як ва ўніверсітэце выхоўваюць моц духу, камандны дух і адзінства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









