Віншуем з юбілеем!

18 кастрычніка свой юбілей адзначае кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Віталь Уладзіміравіч Марыніч.

Паважаны Віталь Уладзіміравіч!
Ад усёй універсітэцкай сям'і сардэчна віншуем Вас з юбілеем!
Ваш педагагічны талент, інтэлект, спагадлівасць і ўменне знайсці падыход да кожнага робяць працу з Вамі па-сапраўднаму прыемнай. 
Вы ўмееце абудзіць цікавасць да навукі, падтрымаць добрым словам і задаць высокую планку ва ўсім.
Жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, бадзёрасці духу, душэўнага камфорту і сямейнага дабрабыту. 
Няхай усе Вашы планы лёгка ўвасабляюцца ў жыццё, а ў сценах роднага ўніверсітэта Вас заўсёды атачаюць павага, разуменне і цяпло калег!

Да юбілею В.У. Марыніча супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу навуковых прац, а таксама персанальную 
​​​​​​​кніжна-часопісную выставу
работ аўтара “Шлях у навуку”, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №3.