16 лістапада адзначае свой юбілей заслужаны дзеяч навукі і адукацыі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі прыродазнаўства, доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры фізічнай культуры і спорту Сакалова Святлана Мікалаеўна.
Шаноўная Святлана Мікалаеўна!
Ад усёй душы віншуем Вас з юбілеем! Прыміце шчырыя пажаданні шчасця, аптымізму, нязгаснай энергіі і плённага супрацоўніцтва на карысць нашага ўніверсітэта. Няхай кожны дзень прыносіць радасць стварэння, а Ваша жыццё будзе напоўнена павагай калег і любоўю блізкіх! Добрага здароўя Вам на доўгія гады і выдатнага настрою!
Да юбілею С.М. Сакаловай супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу навуковых прац, а таксама персанальную кніжна-часопісную выставу работ аўтара “Шлях у навуку”, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №3.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









