Беларуская гісторыя ведае нямала выдатных жанчын, якія пакінулі свой непаўторны след на зямлі. У чытальнай зале бібліятэкі 18 лістапада была праведзена гадзіна цікавых фактаў “Жанчыны Беларусі: ад мінулага да сучаснага” з навучэнцамі 10 “Б” класа (класны кіраўнік Пунько Марыя Уладзіміраўна). Вядучыя мерапрыемства Рабкавец Яраслаў і Майшук Ангеліна знаёмілі вучняў з самымі вядомымі жанчынамі свайго часу: Еўфрасінняй Полацкай, Алаізай Пашкевіч, Верай Харужай, Дар'яй Домрачавай, Вікторыяй Азаранка, Марынай Васілеўскай. Бібліятэкар К.А.Станкевіч падрыхтавала віктарыну “Знакамiтыя жанчыны Беларусі”, адказваючы на пытанні якой навучэнцы адзначылі важную ролю жанчын у развіцці краіны, іх уплыве на ход гісторыі. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з выставай да Года беларускай жанчыны і памятным сумесным фотаздымкам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









