Студэнцкае навуковае таварыства біятэхналагічнага факультэта

Студэнцкае навуковае таварыства ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” – гэта добраахвотнае аб'яднанне студэнтаў-даследчыкаў усіх форм навучання, якія пастаянна вядуць навукова-даследчую работу.

Навукова-даследчая дзейнасць з'яўляецца важным складальнікам кваліфікацыі маладых спецыялістаў у галіне біялогіі, біятэхналогіі і біяхіміі. На базе факультэта функцыянуюць галіновыя лабараторыі, дзе студэнты могуць праводзіць свае навуковыя даследаванні.

Асноўныя задачы СНТ:

• прыцягненне да навукова-даследчай працы таленавітых студэнтаў;

• арганізацыя актыўнага ўдзелу студэнтаў у навуковых канферэнцыях, аглядах-конкурсах навуковых студэнцкіх работ;

• развіццё творчага стаўлення да будучай прафесіі;

• супрацоўніцтва са студэнтамі, аспірантамі і маладымі вучонымі іншых ВНУ.

Дзейнасць СНТ факультэта ўключае: інфармацыйнае забеспячэнне, арганізацыйную і кіраўнічую работу.

Старшыня СНТ біятэхналагічнага факультэта:

Данец Мікіта Дзмітрыевіч, студэнт групы 22БТ-2

+375(29)-273-37-43

donecnikita53@gmail.com​​​​​​​