Семінар-нарада «Актуальныя пытанні інтэграцыі навуковых распрацовак у практычную дзейнасць прадпрыемстваў»

​​​​​​​21 красавіка 2022 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па ініцыятыве Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта адбыўся семінар-нарада «Актуальныя пытанні інтэграцыі навуковых распрацовак у практычную дзейнасць прадпрыемстваў».

 Мерапрыемства адпавядае патрабаванням сучасных задач актывізацыі работы па камерцыялізацыі навуковых распрацовак ВНУ і забеспячэнню эфектыўнасці ўкаранення навукова-тэхнічнай прадукцыі на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі.

У рамках семінара-нарады былі прадстаўлены інавацыйныя структуры і рашэнні Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі. З боку рэальнага сектара эканомікі зарэгістравалася больш за трыццаць кіраўнікоў, афлайн і онлайн бралі ўдзел раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты.

ПалесДУ прадстаўлялі кіраўнікі галіновых лабараторый Лебедзь Т.Л., Водчыц Н.В., Тынавец С.В., загадчык кафедры тэхналогій аквакультуры Шумак В.В., дырэктар ТАА «Тэхнапарк Палессе» Козыр А.В., дэкан інжынернага факультэта Штэпа У.М.

У рэзалюцыйнай частцы семінара-нарады былі сфармуляваны шэраг перспектыўных прапаноў у кантэксце развіцця інавацыйна-тэхналагічнага асяроддзя Брэсцкай вобласці: фарміраванне кансорцыума універсітэтаў (інстытутаў) рэгіёна і стварэнне базы даных патрэбнасцей прадпрыемстваў (органаў улады), якія патэнцыяльна могуць быць вырашаны на аснове навуковага базісу ўніверсітэтаў і інстытутаў.