24-ы Рэспубліканскі семінар «Актуальныя праблемы інтэлектуальнай уласнасці»

​​​​​​​21 красавіка 2022 года ў РНТБ адбыўся 24-ы Рэспубліканскі семінар «Актуальныя праблемы інтэлектуальнай уласнасці» па тэме «Інтэлектуальная ўласнасць і моладзь» Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.

 Семінар адкрыла дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) Сухарукава Раіса Нікандраўна. Таксама з прывітальнай прамовай выступілі намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Шчарбакоў Сяргей Сяргеевіч і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), кандыдат юрыдычных навук Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч.

Вядучыя спецыялісты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці прадставілі свае даклады:

  • Падтрымка стартап-праектаў інструментамі Беларускага інавацыйнага фонду.
  • Патэнтная аналітыка як інструмент кіравання навукай і інавацыямі.
  • Актуальныя пытанні аўтарскага права на творы навукі.
  • Распараджэнне выключнымі правамі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
  • Дэпанаванне аб'ектаў аўтарскага права.
  • Інфармацыйна-рэсурснае забеспячэнне навукова-даследчай дзейнасці.

Слухачамі семінара сталі прадстаўнікі больш як 90 прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь, вышэйшых навучальных устаноў, патэнтных павераных, індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку 60 – у рэжыме анлайн, сярод якіх загадчык лабараторыі «Бізнес-цэнтр» Хоміч Г.В.