Студэнты ПалесДУ наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

​​​​​​​21 красавіка студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі ўнікальнае фартыфікацыйнае збудаванне, найважнейшы помнік Другой сусветнай вайны - мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Паездка была арганізавана пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў ПалесДУ ў рамках Рэспубліканскай акцыі «30 дзён да Перамогі».

У рамках экскурсіі студэнты наведалі музей абароны Брэсцкай крэпасці, дзе былі прадстаўлены ўнікальныя фатаграфіі, дакументы, графічныя і жывапісныя работы ваенных мастакоў, якія дазваляюць эмацыйна і праўдзіва паказаць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама для нашых студэнтаў была праведзена аглядная экскурсія па фартах Брэсцкай Крэпасці.