Гарадскі мітынг «Захаваем гісторыю»

22 красавіка прадстаўнікі маладзёжнага крыла «Беларускі саюз жанчын» установы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» Кульбеда Анастасія, Новік Крысціна, Савошка Ганна, Панцюк Галіна прынялі ўдзел у гарадскім мітынгу «Захаваем гісторыю» разам з грамадскасцю горада. Пасля мерапрыемства здзейснілі пешаходную экскурсію па гістарычнай частцы нашага горада, усклалі кветкі да памятных знакаў, устаноўленых абаронцам Пінска.

У Год гістарычнай памяці мы будзем пацвярджаць прыклад адзінства і кансалідацыі ў захаванні гісторыі нашага горада, нашай краіны.