Рэспубліканская Універсіяда-2022

З 19 па 22 красавіка зборная каманда па плаванні ПалесДУ прыняла ўдзел у Рэспубліканскай Універсіядзе ў г. Мінску. Прадстаўнік каманды ад кафедры фізічнай культуры і спорту - асістэнт В.В. Мельнікава. Па выніках выступлення нашых студэнтаў зборная каманда ПалесДУ з 29 каманд, заяўленых на Універсіядзе, заняла ганаровае 12 месца.

Найлепшыя вынікі:

            Маркушэўская Яна - 50 м вольны стыль (27.55) - 3 месца; 100 м вольны стыль (1.03.62) - 5 месца;

            Бянько Максім - 100 м спіна (56.62) - 3 месца; 50 м спіна (27.29) - 5 месца;

Эстафета 4х100 м вольны стыль (жанчыны) (4.31.50) - 7 месца:

           Балюк Анастасія (20 СПД-1);

           Верашчагіна Крысціна (19 ФК-1);

           Заічкова Марына (19 СПД-1);

          Маркушэўская Яна (19 СПД-1).