Навуковая дэлегацыя супрацоўнікаў Цэнтральнага батанічнага сада Рэспублікі Беларусь у ПалесДУ

​​​​​​​26 мая падчас візіту навуковай дэлегацыі супрацоўнікаў Цэнтральнага батанічнага сада Рэспублікі Беларусь у ПалесДУ адбылася сустрэча рэктара ВНУ Валерыя Іванавіча Дуная, аспірантаў, маладых вучоных і прадстаўнікоў студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта з загадчыкам аддзела біяхіміі і біятэхналогій раслін, акадэмікам НАН Беларусі, доктарам біялагічных навук, прафесарам, Заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Мікалаевічам Рашэтнікавым.

Уладзімір Мікалаевіч падзяліўся з маладым пакаленнем асаблівасцямі свайго шляху ў навуку, адзначыў важнасць дзяржаўнай атэстацыі навуковых ведаў сярод даследчыкаў. Асобна былі закрануты пытанні сувязі навукі з сучаснымі запытамі грамадства і комплекснага падыходу, калі ў рабоце адной установы магчыма сумяшчэнне адукацыі, навукі і вытворчасці.

Удзельнікі сустрэчы выказаліся па пытаннях прыцягнення таленавітай моладзі ў навуку, а таксама атрымалі рэкамендацыі адносна кваліфікацыйных характарыстык дысертацыйных работ.