Аляксандра Марошкіна - «Каралева студэнцкага стылю»!

​​​​​​​2 чэрвеня ў Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу прыгажосці і таленту «Каралева студэнцтва - 2022» . 14 самых таленавітых і абаяльных студэнтак вочнага навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі дэманстравалі інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, а таксама пакаралі гасцей сваёй прыгажосцю. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляла студэнтка біятэхналагічнага факультэта Аляксандра Марошкіна.

Фіналісткі рэспубліканскага конкурсу прадэманстравалі грацыю ў канцэптуальных дэфіле "Надышоў час дзяўчынак у трэндзе", "Маладая энергія", "Жаночая сіла". Праявілі свае таленты ў творчым конкурсе і конкурсе аратарскага майстэрства.

Усе ўдзельніцы фінальнага этапа «Каралева студэнцтва-2022»  сталі пераможцамі ў розных намінацыях. Журы па заслугах ацаніла арыгінальнасць і харызму прадстаўніцы ПалесДУ, вызначыўшы яе лепшай у намінацыі «Каралева студэнцкага стылю»!

Віншуем Аляксандру і жадаем далейшых поспехаў у творчасці і вучобе!