Урачыстая лінейка ў ПалесДУ

​​​​​​​1 верасня 2022 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт гасцінна адчыніў дзверы для першакурснікаў, ліцэістаў, іх бацькоў і гасцей, якія прыехалі павіншаваць універсітэцкую суполку з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў.

“Пачатак кожнага навучальнага года – гэта заўжды надзея на новыя дасягненні і новыя гарызонты, бо наперадзе чакае шмат адкрыццяў і перспектыў. Палескі ўніверсітэт – гэта сучасная і якасная адукацыя, гэта месца, дзе мы ўсе ўпэўнена рэалізуем ужо пастаўленыя мэты і смела крочым да новых і амбіцыёзных вяршынь”, – вітаў прысутных рэктар універсітэта Валерый Іванавіч Дунай.

З пачаткам новага навучальнага года першакурснікаў і ліцэістаў на лінейцы павіншавала таксама дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 121 Адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк” горада Пінска Раіса Рыгораўна Валасюк, якая пажадала плённага навучальнага года, поспехаў і энтузіязму.

На працягу дня ў ПалесДУ прайшлі ўжо традыцыйныя святочныя мерапрыемствы: ускладанне кветак да помніка Мемарыяльнага комплексу вызваліцелям Пінска, спаборніцтвы на ялах “Палескі камандор”, куратарскія гадзіны і інш.