Адкрыты ўрок Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ”Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”

​​​​​​​Першае верасня ў гэтым годзе стала асаблівым днём Года гістарычнай памяці. Кіраўнік дзяржавы правёў урок гісторыі, які трансліраваўся для навучэнцаў старшых класаў, устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, а таксама для студэнтаў ВНУ.

У Палескім дзяржаўным універсітэце прагляд урока быў арганізаваны ў мультымедыйных аўдыторыях, дзе, акрамя студэнтаў, прысутнічала кіраўніцтва ўніверсітэта і прафесарска-выкладчыцкі састаў ВНУ.

У ліку 300 лепшых студэнтаў і вучняў, якія атрымалі асабістае запрашэнне на мерапрыемства ў Палац Незалежнасці, былі і студэнты ПалесДУ Шкрэблік Ульяна і Бурак Ганна.