Тыдзень спорту і здароўя ў ПалесДУ

​​​​​​​З 5 па 11 верасня 2022 года праходзіць штогадовае спартыўна-масавае мерапрыемства “Тыдзень спорту і здароўя”. 5 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня спорту і здароўя ў ПалесДУ.

У адкрытым першынстве ўніверсітэта па змешанай лёгкаатлетычнай эстафеце прынялі ўдзел: зборная каманда факультэта эканомікі і фінансаў, зборная каманда інжынернага факультэта, зборныя каманды факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, зборная каманда прафесарска-выкладчыцкага саставу.

Па выніках спаборніцтваў Дыплом 1 ступені атрымала каманда ФАЗЛЖ (2 курс), Дыплом 2 ступені – у каманды ФАЗЛЖ (4 курс), Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана каманда ФЭіФ. Таццяна Уладзіміраўна Марыніч, дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, уручыла пераможцам дыпломы і салодкія падарункі.

Віншуем і жадаем новых перамог!