Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі – 20 гадоў!

​​​​​​​Учора, 6 верасня, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адзначаў свой дзень нараджэння. У гэтым годзе прычына для святкавання асаблівая: БРСМ спаўняецца 20 гадоў. Асноўныя ўрачыстасці адбываліся ў горадзе Мінску, у Лошыцкім парку. Ад нашага ўніверсітэта ў мерапрыемстве ўдзельнічалі Захарава Дар’я, Лук’янчук Яўген, Даўгун Аляксандр – байцы студэнцкіх атрадаў, сакратар ПА ГА “БРСМ” з правамі РК Глаўдзель Ілона. Студэнты прымалі ўдзел у арганізацыі работы тэматычных інтэрактыўных пляцовак, а таксама працавалі ў медыягрупе.