Суботнік у ПалесДУ

​​​​​​​У верасні горад Пінск адзначыць сваё 925-годдзе, плануюцца масавыя мерапрыемствы, якія, у тым ліку, будуць прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. У падрыхтоўцы горада да свята прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты ПалесДУ. У час суботніка праведзена праца па навядзенню парадку на тэрыторыях, што прылягаюць да аб’ектаў універсітэта. Прафесарска-выкладчыцкі састаў і супрацоўнікі ВНУ прыбралі сухую расліннасць, смецце і галінкі ў скверы гарадскога парку.

Студэнты навялі парадак на гарадскіх тэрыторыях, якія прылягаюць да інтэрнатаў, а таксама ў гарадскім скверы на вул.Савецкай.

Члены ГА “БРСМ”, далучыўшыся да Рэспубліканскай акцыі “ЗаСправу”, прыбралі сухое лісце, галінкі, падмялі дарожкі ў дзіцячым парку імя З.Касмадзям’янскай.