Дзень хакея ў ПалесДУ

​​​​​​​9 верасня сумесна з хакейнай камандай “Ястрабы” на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень хакея. У 7.30 хакеісты клуба і студэнты ПалесДУ сабраліся на набярэжнай, дзе прайшоў “ЗаБег з чэмпіёнамі!”

Пазней студэнты з трыбун сачылі за матчам “Ястрабаў” з юнацкай зборнай Беларусі. А ўжо вечарам выйшлі на лёд сумесна з хакеістамі каманды і самі паспрабавалі  адправіць шайбу ў вароты.