Знаёмства з універсітэтам. Першакурснікі ў музеі ПалесДУ

​​​​​​​13 верасня 2022 года  ў межах Года гістарычнай памяці студэнты групы 22 БТ-2 біятэхналагічнага факультэта ў суправаджэнні куратара Т.А. Сенькавец наведалі музей Палескага дяжаўнага ўніверсітэта.

Рудэнка Аляксей Барысавіч, метадыст аддзела выхваўчай работы з моладдзю, расказаў першакурснікам пра гісторыю стварэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, пазнаёміў з унікальнымі ўзорамі – грашыма розных эпох, якія выкарыстоўвалі  на беларускіх землях, матэрыяламі па ашчаднай і страхавой справе, вылічальнай тэхнікай, дакументамі, вэксалямі, аблігацыямі, архіўнымі матэрыяламі, прадметамі народнага быту. Асаблівую цікавасць у першакурснікаў выклікала экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Аляксей Барысавіч распавёў аб злачынствах акупацыйных уладаў на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. І адзначыў, што нельга забываць гераічныя старонкі гісторыі беларускага народа, каб не дапусціць паўтарэння трагічных падзей.