Рэспубліканскія студэнцкія дні ў Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён у Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”. Для ўдзельнікаў студэнцкіх дзён было падрыхтавана шмат конкурсаў і мерапрыемстваў: адкрыццё выставы “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, цырымонія афіцыйнага адкрыцця студэнцкіх дзён у Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, парад студэнцкай моладзі “Студэнцтва! Поспех! Адзінства!”, маладзёжныя варкшопы.

У майстэрні “Беларускі сувенір” маладыя людзі стварылі беларускую цацку. На  майстар-класе “Студэнцтва – дзецям” зрабілі настольныя развіваючыя гульні, якія будуць перададзены у дапаможную школу горада Брэста і ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Фотастудыя “Восень па-беларуску” падарыла ўдзельнікам магчымасць яшчэ лепш пазнаёміцца з горадам над Бугам, а журналісцкі марафон “У фокусе – Брэст” дазволіў удзельнікам студэнцкіх дзён адчуць сябе карэспандэнтамі. У час дыялогавай пляцоўкі “Сіла Беларусі – у адзінстве моладзі” кіраўнікі  дэлегацый і студэнцтва краіны абмеркавалі тэму значнасці Дня народнага адзінства ў лёсе кожнага беларуса, важнасці гістарычнай памяці, захавання спадчыны продкаў і ўзбагачэння слаўных традыцый і абмяняліся вопытам у арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў межах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

​​​​​​​